“За Волю” просіць Генпракурора перавесці Каваленку ў шпіталь (Фота)

15 сакавіка 2012 11:37  |  Палітыка

“Уратаваць Сяргея Каваленку” – галоўная мэта паседжання групы “За Волю”, якое адбылося 14 сакавіка. На сустрэчу адмыслова прыехала маці Каваленкі Лідзія Ўладзіміраўна. Прысутнічалі таксама родныя палітвязняў Аляксандр Дзядок, Валянціна Аліневіч, Марына Лобава, былыя палітвязні Васіль Парфянкоў і Мікіта Ліхавід, а таксама праваабаронцы, палітыкі, грамадскія дзеячы і
грамадскія актывісты каардынацыйнай групы “За Волю”, у тым ліку сябры БХД.

 

Удзельнікі паседжання выказалі падтрымку маці Сяргея Кавленкі і сваю удзячнасць за сына-героя, разам шукалі магчымасць дапамгачы Сяргею, ратаваць яго жыццё. Лідзія Ўладзіміраўна паведаміла што патрэбна дамагацца змяшчэння сына ў менскі шпіталь і аказання належнай медычнай дапамогі. Высветлілася, што адміністрацыя СІЗА на Валадарцы падманула родных, паведаміўшы ім, што Сяргей адмовіўся ад пераводу ў гарадскі шпіталь, хаця насамрэч ніхто яму гэтага і не прапаноўвываў.

 

Лідзія Каваленка распавяла таксама пра правакацыю супрацоўнікаў віцебскага СІЗА №2 супраць Сяргея, пра пагрозы ў выпадку адмовы скончыць галадоўку павыбіваюць яму зубы, пра прымусовае кармленне галадоўніка кашай і іншымі прадуктамі, якія маглі забіць яго. Падчас гэтага гвалту быў нават зроблены відэазапіс харчавання Каваленкі, які пасля быў выкладзены ў інтэрнэт. Маці адзначыла, што пасля гэтай правакацыі Сяргей вырашыў ісці да канца.

 

Брат Сяргея па тэлефоне паведаміў, што галоўная ўмова спынення галадоўкі – вызваленне з-за кратаў і прызнанне яго невінаватасці, бо вывешванне нацыянальнага сцяга – гэта не крымінальная справа. Сяргей павінен быць апраўданы. Брат Каваленкі заклікаў  грамадства ладзіць акцыі ў падтрымку свайго брата-палітвязня па ўсёй краіне.

 

Грамадская актывістка Таццяна Кім зачытала ліст ад палітвязняў Алеся Бяляцкага з Бабруйскай калоніі і Аляксандра Крутога, які зараз, таксама як і Каваленка, знаходзіцца на Валадарцы. Круты вельмі хвалюецца за Сяргея і просіць перадаць яму, каб той спыніў галадоўку, як мага хутчэй:

 

“Мои личные наблюдения, многолетние изучения выражений, способов выражения протеста в Беларуси, в разных странах мира привели меня к стойкому убеждению: голодовками в Беларуси никто ничего не добивался и в настоящее время эта форма протеста здесь неуместна…надо искать другие пути сопротивления беззаконию! Сергею умереть не дадут, а здоровье испортят основательно”.

 

Грамадская актывістка Ганна Шапуцька зачытала зварот да Генеральнага Пракурора Канюка А.В., які удзельнікі групы “За Волю” перадалі ў Генеральную Пракуратуру: ”Мы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, просім Вас Вас ўзяць гэтую справу пад  асабісты кантроль, вельмі ўважліва разабрацца ва ўсіх дэталях , накіраваць справу Каваленкі на перагляд і тым самым захаваць жыццё мужнаму чалавеку, паспрыяць устанаўленню законнасці і справядлівасці”.

 

Падчас абмеркавання пытання што рабіць дзеля ўратавання Сяргея Каваленкі грамадскасцю было вырашана накіраваць тэлеграмы начальніку СІЗА №1  і Генеральнаму Пракурору з патрабаваннем не ўдзельнічаць у намеранным забойстве чалавека і змясціць Сяргея ў шпіталь г. Менска дзеля аказання піьсменнай медычнай дапамогі. Удзельнікі паседжання групы “За Волю” плануюць звярнуцца да мітрапалітаў Тадэвуша Кандрусевіча і Уладыкі Філарэта з просьбай дапамагчы ўратаваць жыццё Сяргея Каваленкі, а таксама напісаць ліст-зварот у гэтай справе да прэзідэнта Расіі Дзмітрыя Мядзведзева. 

 

Праваабарончая група “За Волю” заклікала грамадства ладзіць акцыі ў падтрымку Сяргея Каваленкі і далучыцца штодзённай малітвы за палітзняволеных каля Чырвонага Касцёла а 20-й гадзіне ў Менску, а таксама маліцца за Сяргея Каваленку па ўсёй Беларусі.

 

Напрыканцы  удзельнікі акцыі “Цацкі ад таты”, абвешчанай у фэйсбуку на старонцы каардынацыйнай групы “За Волю”, перадалі Лідзіі Уладзіміраўне цацкі для дзяцей Сяргея Каваленкі.

 

Нагадаем, 19 сакавіка а 12-й гадзіне ў Менску па адрасе вул. Чарнышэўскага, 3 адбудзецца круглы стол “Яднанне дзеля вызвалення” з удзелам родных палітвязняў, палітыкаў, праваабаронцаў ды ўсіх неабыякавых грамадзянаў дзеля супольнага абмеркавання сітуацыі  з палітвязнямі і пошуку шляхоў іх вызвалення.

 

"За Волю" просіць Генпракурора перавесці Каваленку ў шпіталь (Фота)
"За Волю" просіць Генпракурора перавесці Каваленку ў шпіталь (Фота)
"За Волю" просіць Генпракурора перавесці Каваленку ў шпіталь (Фота)
"За Волю" просіць Генпракурора перавесці Каваленку ў шпіталь (Фота)
"За Волю" просіць Генпракурора перавесці Каваленку ў шпіталь (Фота)
"За Волю" просіць Генпракурора перавесці Каваленку ў шпіталь (Фота)
"За Волю" просіць Генпракурора перавесці Каваленку ў шпіталь (Фота)

Болей навін