У панядзелак 19 сакавіка Круглы стол па вызваленні палітвязняў
У панядзелак, 19 сакавіка, па адрасе Менск, вуліца Чарнышэўскага 3-39а пройдзе Круглы стол па пытанні вызвалення палітвязняў “Яднанне дзеля вызвалення”. Пачатак а 12-й гадзіне.
Галоўнай яго тэмай з’яўляецца аб’яднанне дэмакратычных сілаў дзеля вызвалення палітзняволеных.
Да ўдзелу ў Круглым стале шчыра запрашаюцца журналісты, грамадскія дзеячы, палітыкі, сваякі рэпрэсаваных і іншыя людзі добрай волі.