Уладзя Яроменку асудзілі на год прафілактычнага ўліку

15 сакавіка 2012 15:44  |  Галоўныя навіны

15 сакавіка суддзя Сяргей Бандарэнка прыняў адпаведнае рашэнне. На пасяджэнне маладога чалавека прывезлі ў кайданках з ізалятара, дзе ён адбывае адміністрацыйны арышт. 11 сакавіка суд Ленінскага раёна Мінска прызнаў Яроменку вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве — у акцыі «Падцярыеся!».

 

Сёння ж Першамайскі суд Менску прысудзіў год прафіляктычнага нагляду актывісту «Маладога фронту» Ўладзю Яроменку. Цягам году актывіст мусіць з 21 да 6 раніцы быць у хаце, адзначацца 4 разы на месяц у міліцыі і прасіць дазволу, каб зьезьдзіць у іншую мясцовасьць.

 

У траўні 2011 году Ўладзь Яроменак быў асуджаны на 3 гады зьняволеньня за падзеі 19 сьнежня 2010 году і памілаваны Аляксандрам Лукашэнкам праз 3 месяцы. З таго часу актывіста 4 разы каралі адміністрацыйнымі арыштамі. Цяпер ён адбывае адміністрацыйны арышт за ўдзел у акцыі салідарнасьці зь Сяргеем Каваленкам у Віцебску.

 

Пры трох правапарушэннях пад прэвентыўным наглядам можа быць распачата крымінальная справа.

Болей навін