У зьняволенага Васільева пацьвердзіўся гаймарыт
Фельчар цэнтра ізаляцыі па завулку Акрэсьціна патэлефанавала маці арыштаванага сябра БХД Рамана Васільева. «Тэрмінова вязіце ўколы,» — паведаміла доктарка ў тэлефоннай размове.
Сёньня паплечнікі затрыманага актывіста перададуць у цэнтр ізаляцыі неабходныя мэдыкаменты й лекі. Верагодна, дзякуючы патрабаваньням паплечнікаў ды сваякоў Рамана, юнака ўсё ж такі адвезьлі на рэнтген-здымак, дзе й пацьвердзіўся дыягназ.
Падчас дасудовага знаходжаньня ў ізалятары на Акрэсьціна Раману Васільеву нягледзячы на падазрэньне на гаймарыт адмаўляліся выклікаць хуткую дапамогу.