Малітва за палітвязняў ля Чырвонага касьцёла і ля сцен Валадаркі (Фота)
Штодзённая малітва за палітвязняў у Менску некалькі дзён адбываецца не толькі ля Чырвонага касцёла, але і ля сцен СІЗА на вул. Валадарскага. 14 сакавіка ў малітве ўзяла ўдзел Лідзія Ўладзіміраўна, маці галадоўніка-палітвязня Сяргея Каваленкі, які зараз памірае ў гэтым СІЗА.
Нагадаем, малітоўная акцыя адбываецца ў Менску ля Чырвонага касьцёла штодня а 20-й гадзіне. Яна ўзнікла стыхійна 19 студзеня 2011 года падчас акцыі салідарнасці з арыштаванымі і пацярпелымі пасля падзеяў Плошчы-2010. Кожны дзень тут зьбіраюцца людзі са свечкамі, кветкамі і партрэтамі палітвязняў, спяваюць і моляцца, запальваюць знічкі і ставяць іх ля скульптуры арханёла Міхаіла, якая сымбалізуе перамогу дабра над злом, святла над цемрай, праўды над страхам і хлусьнёй. Такія ж малітвы адбываюцца па пятніцах у таксама Віцебску, Берасці, Гомелі і іншых гарадах.