Бабруйскія актывісты распачалі збор сродкаў для сям’і Сяргея Каваленкі (фота)

16 сакавіка 2012 10:40  |  Палітыка

У Бабруйску прайшоў другі этап 5-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Па яго сканчэнні тэксты, напісаныя ўдзельнікамі дыктоўкі, былі адасланыя беларускім палітвязням. Пра гэта паведаміла Магілёўская абласная каардынатарка Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Таісія Кабанчук.

 

Пры гэтым, тым, хто не здолеў узяць удзел у мерапрыемстве, Таісія Кабанчук прапанавала самастойна напісаць тэксты малітваў, урыўкі з Бібліі і даслаць іх палітвязням.

 

Апроч таго, паводле яе словаў, у Бабруйску распачаўся распаўсюд інфармацыі пра галадоўку Сяргея Каваленкі і збор фінансавых сродкаў, якія пералічваюцца на рахунак яго жонкі.

 

Болей навін