Эрнсту Сабілу — 80 год. Шчыра вішнуем!

18 сакавіка 2012 22:38  |  БХД

18 сакавіка сваё 80-годдзе адзначае евангельскі пастыр, шматгадовы вязень ГУЛАГу, старэйшы сябра Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Эрнст Сабіла. Сябры БХД шчыра віншуюць Эрнста Канстанцінавіча, жадаюць яму моцнага здароўя, супакою, Божай ласкі і вольнай Беларусі для Хрыста!

З “хіміі” Эрнста Сабілу павішнаваў таксама сустрашыня БХД, палітвязень Павал Севярынец. 

 

У 1951-м пасля двух месяцаў «амерыканкі» яго асудзілі да расстрэлу за «антысавецкую агітацыю, абцяжараную нацыянальнымі і рэлігійнымі забабонамі». Сабіла крытыкаваў як нацыянальную, так і рэлігійную несвабоду ў СССР. Прысуд замянілі на зняволенне, ён адсядзеў 13 гадоў у савецкіх канцлагерах — але і дацяпер каржакаваты, магутны, цягае цэглу для будаўніцтва агромністага дома малітвы ў Асіповічах. Нетаропкі, грунтоўны, але гучны, Эрнст Канстанцінавіч расказвае пра ўцёкі з лагера — і кожнае слова бы тую цагліну кладзе: «Бягу. Сілаў няма. Снег. Страляюць. Толькі кулі ўвушшу — жыг! жыг!.. Аніводная не кранула. Госпад даў выжыць. Думаю, дзеля чаго? Для таго, дзеткі, каб зараз я мог вам распавесці, як было там».

 

Глядзіш у ягоныя глыбокія беларускія вочы — і наварочваюцца слёзы.

 

Многая лета, Эрнст Канстанцінавіч!

Болей навін