Мінгарвыканкам дазволіў шэсце на Дзень Волі ад Акадэміі навук

20 сакавіка 2012 12:59  |  Галоўныя навіны

Пра гэта паведаміў Уладзімір Колас, кіраўнік аргкамітэта па святкаванні Дня Волі: «Заяўка задаволеная па ўсіх пунктах: збор на пляцоўцы каля Акадэміі навук, шэсце і мітынг на плошчы Бангалор».Збор удзельнікаў і шэсце адбудзецца з 13.30 да 14.30. Мітынг і канцэрт — з 14.30 да 17-й гадзіны ў парку Дружбы народаў.

 

Нагадаем, заяўку на святкаванне 25 Сакавіка Дня Волі арганізатары падалі ў Мінгарвыканкам 23 лютага. Станоўчы адказ ад сталічных чыноўнікаў яны атрымалі, а 10-й раніцы 20 сакавіка — гэта быў апошні дзень, калі ўлады мусілі адказаць, ці дазваляюць яны вулічную акцыю 25 Сакавіка.

 

На сустрэчы ў выканкаме, па словах Коласа, прысутнічаў прадстаўнік сталічнай міліцыі — палкоўнік Яўсееў. Ён выказаў арганізатарам мерапрыемства спадзяванне, што святкаванне пройдзе без эксцэсаў. Месца мітынга будзе агароджана турнікетам, за які можна будзе патрапіць выключна праз металашукальнік.

Болей навін