Урачыстая сустрэча менскага БХД да Дня Волі і Усебеларуская дыктоўка па тэксте Адама Станкевіча
У сераду 21 сакавіка адбудзецца урачыстае паседжанне менскай суполкі БХД з нагоды Дня Волі – абвяшчэння ў 1918 годзе незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Cустрэча распачнецца ў 18-30 па адрасе вул.Кульман, 4. Шчыра запрашаем!
На сустрэчы плануецца гістарычная прэзэнтацыя пра абвяшчэнне БНР і напісанне V Агульнанацыянальнай дыктоўкі паводле ўрыўка з кнігі “Родная мова ў Святынях” заснавальніка БХД, ксяндза Адама Станкевіча, чый 120-цігадовы юбілей адзначаецца сёлета.
Па пытаннях далучэння да менскай суполкі аргкамітэту БХД і ўдзелу ў сустрэчы можна кантактаваць па тэл. +375295633107 (Марына).
Таксама на сустрэчы будзе абмеркаваная падрыхтоўка да ўдзелу ў шэсці і мітынгу да Дня Волі, дазволеным Менгарвыканкамам. Нагадаем, 25 сакавіка збор удзельнікаў і шэсце адбудзецца з 13.30 да 14.30 на пляцоўцы ля Акадэміі навук, а мітынг і канцэрт пройдуць з 14.30 да 17.00 ў парку Дружбы народаў.