У Мазыры сатаністы апаганілі праваслаўную царкву

21 сакавіка 2012 13:06  |  Грамадства

У Мазыры невядомыя ў ноч з 17 на 18 сакавіка апаганілі сатанінскай сімволікай праваслаўны храм у гонар Іаана Прадцечы ў прыходзе святога Сергія Раданежскага. “Неўсталяваная асоба нанесла абразлівы надпіс на сцены царквы”, – паведамілі ў Мазырскім райаддзеле Следчага камітэта Беларусі. Надпіс абвяшчаў: “Гори, мразь”.

 

Таксама на сцяне храма былі намаляваныя перавернутыя крыжы. Парафіяне прывялі сцены ў парадак, перадае БелТА.”Я ўпэўнены, што гэта было зроблена наўмысна, калісьці так пацярпела царква на Кургане. Бог даруе гэтым людзям”, – заявіў настаяцель царквы айцец Генадзь ў інтэрв’ю тэлеканалу “Мазыр”.

Па факце апаганення храма ўзбуджаная крымінальная справа па арт.341 “Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці”, што прадугледжвае арышт да трох месяцаў.

Нагадаем, што два тыдні таму ў Менску невядомыя абрабавалі каталіцкую каплічку Маці Божай Будслаўскай, што знаходзіцца ў Каменнай горцы.

Болей навін