Рымашэўскі: беларусам даводзіцца выбіраць паміж калабарацыяй і супрацівам
“У Беларусі заўсёды было два выбару: калабарацыя і супраціў. Для нас 25 сакавіка – гэта свята кожнага беларуса. З 25 сакавіка мы пачынаем актыўную кампанію байкоту”, – заявіў 21 сакавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску сустаршыня незарэгтстраванай Партыі БХД Віталь Рымашэўскі.
Сустрэча з журналістамі была прысвечана прызначанай на 25 сакавіка акцыі апазіцыі – Дзень Волі.
“Для нас сапраўды важна не толькі колькасць людзей, якія прыйдуць на гэтае свята, але важна і асэнсаванне гэтай даты, як зможам мы распаўсюдзіць гэта сярод грамадзян Беларусі. Заклікаем усіх, хто можа выйсці, проста засведчыць: мы – беларусы!”, – сказаў Рымашэўскі.