У Менску 24 сакавіка адбудзецца Нацыянальная Рада БХД

23 сакавіка 2012 11:21  |  Галоўныя навіны

У Менску 24 сакавіка аб 11-й гадзіне па адрасе Чарнышэўскага 3-37 адбудзецца Нацыянальная Рада аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”.

 

У парадку дня Нацыянальнай Рады наступныя пытанні:

 

  1. разгортванне кампаніі актыўнага байкоту;
  2. дзейнасць Рады народных дэпутатаў;
  3. кампанія “Моцная сям’я – моцная Беларусь”;
  4. дзейнасць аргкамітэту па ўшанаванні памяці айцоў-заснавальнікаў БХД – ксяндзоў Адама Станкевіча і Вінцэнта Гадлеўскага. 

Болей навін