Бабруйскія актывісты з ініцыятывы БХД заклікалі Генпракуратуру перавесці Каваленку пад хатні арышт (фота)

23 сакавіка 2012 11:46  |  Палітыка

22 сакавіка ў Бабруйску прайшоў вечар, прымеркаваны да 94-й гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

У ходзе мерапрыемства, якое пачалося з сумеснага выканання гімна БНР “Мы выйдзем шчыльнымі радамі”, распавялі пра гісторыю стварэння БНР і першыя гады яе дзейнасці. Затым сярод гасцей вечара прайшла віктарына па гісторыі Беларускай Народнай Рэспублікі, пераможцы якой атрымалі памятныя прызы.

Перад пачаткам мерапрыемства каардынатарка аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” па Магілёўскай вобласці Таісія Кабанчук заклікала гасцей вечара далучыцца ды ініцыятывы Маладога фронту і накіраваць звароты ў Генпракуратуру Беларусі з просьбай перавесці пад хатні арышт актывіста КХП-БНФ Сяргея Каваленку. Таксама яна раздала ўлёткі з інфармацыяй пра актывіста і нумарам рахунку, на які можна пералічваць сродкі, каб дапамагчы яго сям’і.

 

Фота БелаПАН

Болей навін