Актывіста БХД Міколу Дземідзенку перад Днём Волі пасадзілі на 10 сутак

24 сакавіка 2012 14:38  |  Палітыка

У судзе Маскоўскага раёну Менска 23 сакавіка адбыўся разгляд адміністратыўнай справы сябра аргкаміттэту БХД Міколы Дземідзенкі, затрыманага за дзень да таго ў раёне вуліцы Акрэсціна, а таксама актывістаў РПСС Насты Шулейкі і Міхася Косткі.


На Міколу Дземідзенку быў складзены пратакол па артыкуле 17.1 КаАП РБ (дробнае хуліганства). Яго справу разглядзіў суддзя Юры Сезін. Яго асудзілі да 10 сутак арышту.

 

Насту Шулейку і Міхася Костку асудзіла Мотыль Тацяна. Іх абвінавацілі ў арганізацыі і ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі (арт. 23.34 КаАП РБ) – падняты сьцяг у гандлёвым цэнтры Сталіца. Абодвум актывістам вынесьлі пакараньне ў 5 сутак адміністратыўнага арышту, хаця не было ніводнага доказу віны Шулейкі, а Костка прызнаў віну.

 

Болей навін