Маскоўскія ілюзіі ДК МАЗ не могуць прадаставіць памяшканне для правядзення з’езду БХД
Хрысціянскія дэмакраты атрымалі першыя адмовы на правядзенне Устаноўчага З’езду 31 кастрычніка 2009 г. Сёння прыйшлі адмовы з Цэнтральнага дому афіцэраў, Рэспубліканскай мастацкай галерэі і ДК МАЗ.
У адмове Цэнтральнага дому афіцэраў не значыцца ніякая прычына – яны адзнычылі, што не могуць прадаставіць памяшканне для правядзення З’езду. Рэспубліканска маятацкая галерэя адзначыла, што на вызначаны у заяве тэрмін ня маецца вольных памяшканняў. ДК МАЗ назвала прычынай адмовы той факт, што “у заяўлены час у ДК будуць праходзіць гастролі Маскоўскага тэатра ілюзій”.
Нагадваем, што 31 кастрычніка 2009 года адбудзецца Устаноўчы З’езд Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі. Аргкамітэт падаў заяўкі на правядзенне З’езду у 10 заляў г. Менску, прыдатных для правядзення мерапрыемства. Таксама былі пададзеныя заявы у гарвыканкам і адміністрацыю Прэзідэнта з просьбай пасадзейнічаць у правядзенні мерапрыемства.