Рашэнне Нацыянальнай рады БХД адносна ўдзелу ў выбарчай кампаніі
Рашэнне Нацыянальнай Рады Партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя адносна ўдзелу ў выбарчай кампаніі ад 24 сакавіка 2012 года:
1) Згодна рашэнняў З’езда і Нацыянальнай Рады, БХД распачынае агульнанацыянальную кампанію байкота “парламенцкіх выбараў”;
2) Нацыянальная Рада даручае Управе БХД распрацаваць і падрыхтаваць да 15 красавіка агітацыю за байкот на аснове вызначанага паслання;
3) Нацыянальная Рада даручае рэгіянальным каардынатарам да 25 красавіка выступіць ініцыятарамі правядзення кампаніі байкоту ў сваіх рэгіёнах і згуртаваць вакол БХД усе актыўныя сілы, якія падтрымліваюць пазіцыю байкоту;
4) Нацыянальная Рада ўхваляе грамадскую ініцыятыву “Відавочцы” і кампанію “За сумленныя выбары” і заклікае далучацца да незалежнага грамадскага назірання дзеля фіксацыі байкоту;
5) Нацыянальная рада даручае кіраўніцтву БХД паставіць пытанне перад іншымі дэмакратычнымі сіламі аб далучэнні да кампаніі байкота і арганізацыі Усебеларускага народнага З’езда.
Менск 24.03.2012