БХД падае ў Вярхоўны суд скаргу на рашэнне Мінюста аб нерэгістрацыі партыі
Партыя “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” падала ў Вярхоўны суд скаргу на рашэнне Мінюсту аб яе нерэгістрацыі. Пра гэта паведаміў адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі.
Паводле яго словаў, пасля праверкі інфармацыі Мінюсту аб прычынах нерэгістрацыі БХД былі выяўленыя шматлікія грубейшыя фальсіфікацыі з боку Мінюста адносна дакументаў, якія БХД падавала на рэгістрацыю.
У якасці прыкладу ён прывёў выпадак з сябрам БХД Антонам Вусовічам, у якога ў пашпарце афіцыйна адсутнічае імя па бацьку. Але ж Мінюст палічыў, што імя па бацьку папросту непададзенае.
Таксама Мінюст палічыў подпіс сябра БХД Змітра Хведарука, які падпісваецца выразам Жыве Беларусь, простым сказам. Разам з тым менавіта такі подпіс ён ужывае і ўласнаручна паствіў яго ў дакуменце аб рэгістрацыі партыі.
“Гэтыя факты пацвярджаюць, што Мінюст навт не намагаўўся правяраць і сцвярджаць праўдзівасць дакументаў, якія мы падалі на рэгістрацыю. І тое, што на падставе дзясяткаў падобных фактаў, Мінюст вынес рашэнне аб нерэгістрацыі, выклікае абурэнне”, – адзначыў Дзяніс Садоўскі.
Паводле яго словаў, скаргу БХД на рашэнне Мінюсту змяшчаецца на 10 аркушах. “Мы будзем гэтыя факты ў судзе падаваць і даказваць сваю правату. Усім зразумела, што нерэгістрацыя БХД – гэта палітычнае рашэнне. Але праз суд мы хочам паказаць усім, што значыць праверка Мінюста, і на падставе чаго ён прымае рашэнні”, – падкрэсліў Дзяніс Садоўскі.