“За Волю” патрабуе спыніць тэрор супраць грамадзян Беларусі
Група “За волю” на сваім паседжанні 28 сакавіка прыняла зварот да сілавых структур Беларусі, у якім заклікала іх спыніць тэрор супраць грамадзян Беларусі.
Адкрыты Зварот групы “За Волю”
да супрацоўнікаў МВД, КДБ і іншых сілавых структур Рэспублікі Беларусь.
Спыніць тэрор супраць грамадзян Рэспублікі Беларусь!
Апошнім часам на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь адбываюцца вельмі небяспечныя, агрэсіўныя, гвалтоўныя падзеі, якія вызваюць у грамадзянскага насельніцтва абурэнне, пратэст, нязгоду. Так:
17 лістапада 2011 г. у Менску на Трактарным пасёлку «людзі ў цывільным затрымлівалі і збівалі непаўнагадовых . Затрыманым не дазвалялі тэлефанаваць бацькам, адабралі тэлефоны, а калі бацькі прыехалі ў РАУС і патрабавалі вызвалення сваіх дзяцей, супрацоўнікі АМАПу ачапілі будынак і не дазвалялі бацькам атрымаць інфармацыю. З парушэннем закона ў падлеткаў былі ўзяты адбіткі пальцаў. Дзяўчынку і хлопчыка-астматыка моцна збілі.
21 лістапада 2011 г. ў Крупках амапаўцы зладзілі сапраўднае пабоішча, затрымаўшы і збіўшы некалькі дзесяткаў чалавек. Былы намеснік міністра ўнутраных справаў і начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Яўген Полудзень падцвердзіў законнасць дзеянняў праваахоўных органаў у Крупскім раёне Мінскай вобласці.
Увечары 8 лютага 2012 г. ў Менску спецназ уварваўся на паседжанне Ліцьвінскага клюбу, затрымаўшы пры гэтым 32 чалавекі, у тым ліку трох няпоўнагадовых. Затрыманне адбывалася брутальным чынам. Пры гэтым у доме, дзе праходзіла паседжанне, былі пабітыя ўсе вокны. Людзей у форме не спыніла нават тое, што на хрысціянскай сустрэчы было шмат дзяцей. Праз тры гадзіны ўсе затрыманыя былі вызвалены з Маскоўскага РАУС.
24 сакавіка 2012 г. падчас дабрачыннага канцэрту ў падтрыманне міжнароднай ініцыятывы «Ежа замест бомбаў» ў залу Палацу культуры Менскага трактарнага заводу ўварвалася група спецназацаўцаў. Яны затрымалі каля ста чалавек без тлумачэння прычынаў. Затрыманых збівалі, прымушалі прайсці дактыласкапію і пісаць тлумачальныя наконт дачынення да наркотыкаў. Большасць затрыманых адпусцілі без складання пратаколаў.
Мы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, пратэстуем супраць гвалтоўных дзеянняў супрацоўнікаў сілавых структур, супраць злоўжывання імі ўлады, супраць фізічнага і маральнага катавання людзей.
Мы лічым, што з боку сілавых структур адбываецца правакацыя супраць мірнага грамадзянскага насельніцтва, накіраваная на падрыў Канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь, накіраваная на абвастрэнне грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне ва ўмовах глыбокага эканамічнага крызісу,накіраваная на падрыў той мінімальнай стабільнасці ў грамадстве, якая пакуль яшчэ існуе.
Мы заклікае спыніць гэты глват і беззаконне, заклікаем сілавыя ворганы не парушаць Кантытуцыю Рэспублікі Беларусь, не парушаць Усеагульную Дэкларацыю Правоў чалавека, не парушаць Кодэкс афіцэра праваахоўных ворганаў. Мы заклікае начальнікаў сілавых структур КДБ, МВД і інш. прынесці грамадству свае прабачэнні ,знайсці і наказаць вінаватых у гэтым гвалце і тэроры супраць свайго народу.
28.03.2012
Удзельнікі каардынацыйнай групы “За Волю”