У панядзелак суд БХД супраць ПК МТЗ

30 сакавіка 2012 15:01  |  Галоўныя навіны

У панядзелак, 2 красавіка, у судзе Партызанскага раёна Менска (вуліца Сямашкі, 33) пройдзе суд па пазове аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” супраць Палацу культуры Менскага трактарнага завода.

 

Суд пачнецца а 15-й гадзіне ў кабінеце № 4171. Запрашаем журналістаў.

 

Нагадаем, што падчас з’езду БХД 17 снежня а 17:30 па асабістым загадзе дырэктара ПК МТЗ у актавай залі, дзе адбываўся з’езд, было адключана асвятленне. Пры гэтым арэнда залі была своечасова і цалкам аплачана да 19:00. Асвятленне было адключанае, калі на сцэне з’явіўся забаронены беларускі музыка Лявон Вольскі.

Болей навін