Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя віншуе Анатоля Лябедзьку з пераабраннем на пасаду старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі

02 красавіка 2012 10:37  |  Палітыка

Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя віншуе Анатоля Лябедзьку з пераабраннем на пасаду старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

 

Падчас абмяркавання стратэгіі дэмакратычных сілаў на палітычную кампаніі гэтага года, так званыя “парламенцкія выбары”, БХД мела найбольш блізкія пазіцыі менавта з АГП, і у нас выклікае асаблівы гонар за тое, што не гледзячы на ўвесь той ціск, які аказваўся на вас з розных бакоў, вы засталіся непахісны ў сваім рашэнні не гуляць па сцэнары рэжыма. Партыя БХД гатовыя разам з АГП праводзіць актыўны байкот несумленных выбараў і аб’яднаўшы нашыя намаганні дабіцца сапраўдных выбараў без Лукашэнкі!

 

Жыве Беларусь!

Болей навін