“За Волю” запрашае на грамадскі Трыбунал “Катавальня-Акрэсціна”
4 красавіка па адрасе Чарнышэўскага 3-39 а 16-й гадзіне праваабарончая група “За Волю” запрашае прыняць удзел у грамадскім Трыбунале.
Адбудзецца паказ фільма Вольгі Мікалайчык “Катавальня-Акрэсціна”, а таксама будзе падпісаны зварот да МУС і Генпракуратуры з патрабаваннем спыніць здзек над грамадзянамі і зачыніць турму на Акрэсціна.
Запрашаем усіх сядзельцаў Акрэсціна, усіх ахвяраў гэтага і іншых месцаў рэпрэсій сучаснай улады.