Гарадзенсія сябры БХД перадалі сям’і Сяргея Каваленкі фінансавую дапамогу
Гарадзенскія сябры аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” сабралі для сям’і віцебскага палітзняволенага актывіста КХП-БНФ Сяргея Каваленкі 1,2 мільёны рублёў.
Пра гэта паведаміў гарадзенскі абласны каардынатар БХД Мікола Баўсюк.
Ён таксама распавёў, што гарадзенская філія БХД выдала другі нумар сваёй газеты “Крыніца Гарадзенская”. Нумар прысвечаны гісторыі Беларускай Народнай Рэспублікі, дзеячам БХД Вінцэнту Гадлеўскаму і Адама Станкевічу, актуальным падзеям з жыцця Гарадзеншчыны і дзенасці БХД, спорту.
Апроч таго, па словах Міколы Баўсюка, 27 сакавіка ў Горадні прайшла вечарына, прысвечаная Дню Волі. На ёй удзельнікам распавялі пра гісторыі БНР на Гарадзеншчыне.