Удзельнікі Грамадскага Трыбуналу патрабуюць зачыніць ЦІП на Акрэсціна (зварот, відэа)
4 красавіка на сядзібе БНФ а 16 гадзіне адбыўся Грамадскі Трыбуналпа катаваннях людзей у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў па завулку Акрэсціна г. Менску.
Падчас Трыбуналу было выстаўлена абвінавачванне ўладам укатаванні сваіх грамадзян падчас адміністратыўнага арышту і адбыцця імі пакарання ў ЦІПе “Акрэсціна”.
Абвінавачванне грунтуецца на відэасведчаннях катаваннях на Акрэсціна, сабраных кінарэжысерам Вольгай Мікалайчык у адмысловы фільм-хроніку “Катавальня-Акрэсціна. На паседжанні Трыбуналу адбыўся першы грамадскі прагляд і абмеркаванне гэтага фільму.
На сустрэчы было прынятае рашэнне дамагацца неадкладнага закрыцця старога корпусу ЦІПа “Акрэсціна”, як неадпавядаючага ніякім нормам, законам і нормам маралі. З гэтай нагоды быў прыняты і падпісаны Зварот да Генеральнага Пракурора, копіі якога будуць дасланыя ў стуктуры МВД, Чырвоны Крыж, камісію па правах чалавека Палаты Прадстаўнікоў, Міністэрства аховы здароўя. Да кожнай копіі Зварота будзе прыкладзены дыск з фільмам-сведчаннем. Фільм “Катавальня-Акрэсціна” і зварот будуць таксама накіраваныя ў розныя міжнародныя ўстановы па правах чалавека.
Працяг слуханняў Грамадскага Трыбунала “Катавальня – Акрэсціна” адбудзецца ў наступную сераду 11 красавіка а 16 -й гадзіне на сядзібе БНФ, дзе адкрыецца выстава турэмных малюнкаў вядомага блогера, журналіста Юрася Навіцкага.
generalnamu-prakuroru-respublk-belarus.doc