Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос!

08 красавіка 2012 09:17  |  Галоўныя навіны

Устань жа, ўстань,

Ускрэсні сёння,

мой Край, як уваскрос Хрыстос!

(Натальля Арсеньнева)

Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя віншуе ўсіх хрысціян, што святкуюць сёння Вялікдзень, са Святам Уваскрасення Госпада нашага Ісуса Хрыста! Пасха – гэта дзень выратавання ад рабства, перамогі над смерцю, свята здабыцця свабоды. 

 

У дзень укрыжывання, калі ўсе думалі, што служэнне Хрыста скончылася, што Ён забіты і ўсё скончана, наадварот – усё толькі пачыналася. Мы святкуем Уваскрасенне – як смелы выклік усялякаму злу. Пасля ночы заўсёды прыходзіць дзень, пасля несправядлівасці – справядлівасць, а пасля рабства – свабода, калі ў гэта верыць і дамагацца гэтага. 

 

Няхай у нашых сэрцах жыве нязгаслая надзея, а душа ўваскрасае да прыняцця Ягонай веры, чысціні і святла. Няхай Беларусь уваскрасае падобна Хрысту і жыве пад Ягонай аховай!

Болей навін