У Берасьці ўтвораны Штаб “Народнага байкоту”

10 красавіка 2012 12:16  |  Палітыка

9 красавіка 2012 году на чарговым паседжаньні  Берасьцейскай дэмакратычнай кааліцыі “Спадчына” быў створаны Берасьцейскі абласны штаб “Народнага байкоту”, куды ўвайшлі прадстаўнікі ўсіх арганізацыяў БДК “Спадчына”, а таксама іншых грамадзкіх супольнасьцяў.

  
Штаб “Народнага Байкоту” вызначыўся са стратэгіяй і мэтадамі працы пад час плянуемай кампаніі байкоту.

З мэтаю эфэктыўнага правядзеньня кампаніі Штаб бярэ на сябе кіраваньне і каардынацыю над групамі грамадзянскай супольнасьці , якія пажадалі далучыцца да байкоту; спрыяе распаўсюду інфармацыі аб прычынах і мэтах кампаніі “Народны байкот”.

Штаб рэкамэндаваў  арганізацыям БДК “Спадчына” актывізаваць працу ў гэтым кірунку з разнастайнымі сацыяльнымі і прафэсійнымі групамі насельнітва на тэрыторыі Берасьцейскай вобласьці.

Болей навін