У панядзелак суд БХД супраць ПК МТЗ

13 красавіка 2012 13:13  |  Галоўныя навіны

Судовае разбіральніцтва паводле пазову аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) да адміністрацыі Палаца культуры Мінскага трактарнага завода працягнецца 16 красавіка ў 15.00 у судзе Партызанскага раёна сталіцы (вуліца Сямашкі, 33). Запрашаем журналістаў.

 

Нагадаем, што падчас з’езду БХД 17 снежня а 17:30 па асабістым загадзе дырэктара ПК МТЗ у актавай залі, дзе адбываўся з’езд, было адключана асвятленне. Пры гэтым арэнда залі была своечасова і цалкам аплачана да 19:00. Асвятленне было адключанае, калі на сцэне з’явіўся забаронены беларускі музыка Лявон Вольскі.

Болей навін