Павал Севярынец: вельмі важна патрабаваць вызвалення ўсіх 16-і палітвязняў

16 красавіка 2012 11:03  |  Галоўныя навіны

Сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, палітвязень Павал Севярынец пракаментаваў вызваленне 14-15 красавіка палітвязняў Андрэя Саннікава і Змітра Бандарэнкі.

 

“Першае, што можна сказаць – дзякуй Богу! Вызваленне ў Вялікдзень і для саміх Андрэя і Змітра, і для іх сваякоў, і для ўсіх беларусаў, якія перажывалі і маліліся, – гэта знак: Хрыстос Уваскрос і Беларусь уваскрэсне”, – адзначыў ён.

 

“Зараз, напэўна, будзе паўза. Магчыма, праз тыдзень будзе зразумела, ці збіраюцца выпускаць астатніх. Мы ў першую чаргу павінны дамагацца вызвалення тых, каму найцяжэй: Каваленкі, Статкевіча, Дашкевіча. Вельмі важна патрабаваць вызвалення ўсіх 16-і палітвязняў, якія засталіся”, – падкрэсліў сустаршыня БХД.

 

На дадзены момант за кратамі знаходзяцца наступныя палітвязні: 


  1. Мікола Статкевіч
  2. Павал Севярынец
  3. Зміцер Дашкевіч
  4. Эдуард Лобаў
  5. Мікола Аўтуховіч
  6. Алесь Бяляцкі
  7. Ігар Аліневіч
  8. Аляксандр Францкевіч
  9. Мікола Дзядок
  10. Яўген Васьковіч
  11. Павал Сырамалотаў
  12. Арцём Пракапенка
  13. Сяргей Каваленка
  14. Аляксандр Круты
  15. Юры Чыгілейчык
  16. Аляксандр Малчанаў

Болей навін