Хрысціянскія арганізацыі Славаччыны вітаюць вызваленне палітвязняў
Форум хрысціянскіх асацыяцый Славаччыны прывітаў інфармацыю аб вызваленні з беларускай турмы Андрэя Саннікава.
У 2011 годзе ў турме Леапольдаў, трагічным сімвале камуністычнага рэжыму разам з былымі палітвязнямі быў напісаны ліст Андрэю Саннікаву, у якім гаварылася: “Сёння, 27 жніўня 2011 года, мы сабраліся каля брамы турмы, дзе падвяргаліся катаванням тысячы палітычных зняволеных. Мы тут, таму што мы не хочам забыцца пра гэта, і з гэтага трагічнага месца мы пасылаем Вам словы малітвы і салідарнасці”, гаворыцца ў заяве.
“Мы лічым, што палітычны ціск на дыктатара Лукашэнку з боку дэмакратычнай супольнасці і малітвы за вызваленне палітвязняў дапамаглі больш хуткаму іх выхаду на волю. Мы чакаем, што і іншыя, несправядліва асуджаныя не толькі ў Беларусі, павінны быць вызваленыя”, – гаворыцца ў заяве.