У Бабруйску спецслужбы спрабуюць дыскрэдытаваць БХД (фота)

19 красавіка 2012 15:31  |  Палітыка

У Бабруйску спецслужбы распачалі кампанію дыскрэдытацыі мясцовых дэмакратычных актывістаў.

 

Гэтак, на дзверах і вокнах крамы, у якой працуе абласная каардынатарка аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Таісія Кабанчук, 19 красавіка з’явіліся улёткі з яе фота, і абразлівым тэкстам пра яе. Улёткі былі прымацаваныя налепкамі БХД. Пазней улёткі з’явіліся ўжо і на доме, у якім пражывае Таісія Кабанчук.

 

За дзень да таго ў пад’ездзе мясцовай дэмакратычнай актывісткі Галіны Смірновай невядомыя раскідалі па паштовых скрынях і наляпілі на сцены паклёпнкіцкія ўлёткі пра яе і яе сям’ю. Да сценаў яны былі прымацаваныя зноў-такі налепкамі БХД.

 

Дадзеныя спробы дыскрэдытацыі Таісія Кабанчук лічыць помстай за тое, што яна “засвяцілася” на мітынгу на Дзень Волі 25 сакавіка. “Гэтым займаюцца тыя, хто не рэгіструе нашу партыю і іншыя арганізацыі, тыя, хто баіцца грамадска актыўных людзей. Пасля таго, што здарылася з Галінай Смірновай, я ўжо чакала, што яны дабяруцца і да мяне, як яны гэта зрабілі ў мінулым годзе. У сваіх дзеяннях яны ўжо апусціліся да ўзроўню дзіцячай пясочніцы”, – адзначыла каардынатарка БХД.

 

Таісія Кабанчук паведаміла, што хутчэй за ўсё на гэтыя дзеянні будзе падаваць заяву ў міліцыю.

 

У Бабруйску спецслужбы спрабуюць дыскрэдытаваць БХД (фота)У Бабруйску спецслужбы спрабуюць дыскрэдытаваць БХД (фота)У Бабруйску спецслужбы спрабуюць дыскрэдытаваць БХД (фота)У Бабруйску спецслужбы спрабуюць дыскрэдытаваць БХД (фота)У Бабруйску спецслужбы спрабуюць дыскрэдытаваць БХД (фота)

Болей навін