У кватэру Міколы Дземідзенкі ломяцца міліцыянты
У кватэру, якую здымае адзін з заяўнікаў акцыі “Чарнобыльскі шлях” і адзін з лідараў Маладога Фронту Мікола Дземідзенка, з самай раніцы 26 красавіка спрабуюць пранікнуць супрацоўнікі міліцыі.
“Гэта, безумоўна, звязана з правядзеннем Чарнобыльскага шляху і прэвентыўным затрыманнем патэнцыйных найбольш актыўных удзельнікаў акцыі”, – адзначыў адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі.