Чарнобыльскі Шлях-2012 — выніковыя фота і відэа рэпартажы
26 красавіка ў Мінску прайшла традыцыйная акцыя дэмакратычнай грамадскасці — «Чарнобыльскі шлях», прысвечаная 26-м угодкам катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
Удзельнікі акцыі пачалі збірацца а 18-й каля будынка Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук, а потым вуліцай Сурганава рушылі да парка Дружбы народаў. Улады далі дазвол на правядзення шэсця, аднак канфіскавалі гукаўзмацняльную апаратуру. Удзел у акцыі ўзялі да 2 тыс. чалавек.
Дзяніс Садоўскі адзначыў, што акцыя прайшла амаль без інцыдэнтаў, акрамя аднаго выключэння:
– Нажаль у нашых умовах даводзіцца запланоўваць канфіскацыю апаратуры, мы да гэтага былі гатовыя. Я маю на ўвазе гукаўзмацняльную апаратуру, якую не далі ўсталяваць на плошчы Бангалор, але акцыяй у цэлым мы задаволеныя, адзінае чаго хацелася б, каб людзей было больш. “Чарнобыльскі шлях” – гэта традыцыйная акцыя, якая на маю думку павінна праходзіць у любым выпадку, незалежна ад таго, на колькі гэта праблематычна, бо Чарнобыльская катастрофа да сённяшняга актуальная ў Беларусі.