Павал Севярынец атэставаны “без зменаў”
Кіраўніцтва спецкамендатуры № 7 у вёсцы Куплін Пружанскага раёну правяло атэстацыю палітзняволенага, сустаршыні Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Паўла Севярынца.
Характарыстыка, зачытаная Паўлу, была станоўчай, але, “паколькі віна непрызнаная” – Севярынец пазбаўлены магчымасці вызваліцца ўмоўна-датэрмінова.
“І прысуд, і гэтая пастанова, на маю думку, незаконныя”, – зазначыў Павал Севярынец.