У Віцебску адбылася чарнобыльская малітва
У Віцебску 26 красавіка ў чарговую гадавіну выбуху на Чарнобыльскай АЭС ля крыжа Еўфрасінні Полацкай на Успенскай гары адбылася малітва за ахвяраў трагедыі і ўсіх тых, хто пацярпеў ад яе наступстваў, а таксама за будучыню Беларусі.
Як паведаміла віцебская абласная каардынатарка аргкамітэту па стварэнні Партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Тацяна Севярынец, удзел у акцыі узялі вельмі шмат людзей, у тым ліку прадстаўнікі розных дэмакратычных партый і арганізацый.
Пры гэтым за ўдзельнікамі малітвы сачылі мноства людзей у цывільным, аднак абыйшлося без затрыманняў.