У Беларусь прыбывае сакратар Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў

07 мая 2012 10:45  |  Грамадства

Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь паведамляе, што ад 7 да 10 мая 2012 г. з візітам у Беларусі будзе Яго Эксцэленцыя Уладыка Цырыль Васіль (Cyril Vasil’), з Таварыства Ісуса (Ордэн Езуітаў), тытулярны Архібіскуп Толемайды ў Лібіі, Сакратар Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў.

 

У дні, у якіх Беларусь святкуе Дзень Перамогі і ўзгадвае шматлікія ахвяры вайны, Каталіцкая Царква адзначае 70-ыя ўгодкі мучаніцкага подзвігу жыхароў рэгіёнаў Палесся і Слонімшчыны, спалення нацыстамі вёсак грэка-каталіцкай парафіі Бабровічы і арышту Апостальскага Экзарха грэка-католікаў Беларусі Антона Неманцэвіча, з Таварыства Ісуса (Ордэн Езуітаў).

 

Архібіскуп перадасць прывітанне ад Святога Айца  і сустрэнецца з каталіцкімі біскупамі і вернікамі Беларусі, як лацінскага (рымскага) так і візантыйскага (грэка-каталіцкага) абраду, сустрэнецца з намеснікам міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь, паслом Рэспублікі Беларусь пры Святым Пасадзе, Спадаром Сяргеям Алейнікам і з Патрыяршым Экзархам ўсёй Беларусі, Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Яго Высокапраасвяшчэнствам Філарэтам.

 

Архібіскуп затрымаецца ў малітве на месцах пакутніцтва знішчаных супольнасцей і правядзе ў Мінску канферэнцыю на тэму “Значэнне хрысціянскага Ўсходу для Паўсюднай Царквы”, дзе таксама  ўзначаліць Святую Імшу.

 

ДУШПАСТЫРСКАЯ ПРАГРАМА ВІЗІТА АРХІБІСКУПА КІРЫЛА,

САКРАТАРА КАНГРЭГАЦЫІ ЎСХОДНІХ ЦЭРКВАЎ

 

ПАНЯДЗЕЛАК, 7 траўня 2012 г.

 

МІНСК

18:30 Малебен за горад Мінск, (у капліцы Грэка-каталіцкага душпастырскага цэнтру св. Язэпа, вул. Аржанікідзэ д. 6)

У Малебне бяруць удзел Архібіскуп Кірыл (Васіль),

Архібіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, Апостальскі нунцый у Беларусі,

Архібіскуп-Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч

Біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін.

 

 

АЎТОРАК, 8 траўня 2012 г.

 

СЛОНІМ

15:30 Акафіст перад рымскай іконай Жыровіцкай Маці Божай (у рыма-каталіцкім касцёле св. Андрэя)

У Акафісце бяруць удзел Архібіскуп Кірыл (Васіль),

Архібіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, Апостальскі нунцый у Беларусі

і Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі.

 

ІВАЦЭВІЧЫ

18:00 Боская Літургія (у рыма-каталіцкім касцёле ў Івацэвічах) – узначальвае Архібіскуп Кірыл (Васіль)

пры ўдзеле Апостальскага нунцыя у Беларусі Архібіскупа Клаўдыё Гуджэроцці

і дапожнага Біскупа Пінскай дыяцэзіі Казіміра Вялікасельца.

 

 

СЕРАДА, 9 траўня 2012 г.

 

ХАТЫНЬ (мемарыял)

11:00 Святая Імша (якую ўзначаліць кс. Дэкан Уладзіслаў Завальнюк)

і Паніхіда за ахвяры вайны, якую ўзначаліць Архібіскуп Кірыл.

 

МІНСК

15:45 Касцёл святых Сымона і Алены – ніжні зал

Адкрыццё выставы акварэляў “Уніяцкая архітэктура Беларусі” (аўтарства Зміцера Мшара).

 

16:00 Канферэнц-зал Чырвонага касцёла – Канферэнцыя на тэму:

“Значэнне традыцыі Хрысціянскага Ўсходу для Сусветнай Царквы”;

удзельнічаюць святары, богапасвячаныя асобы, семінарысты, свецкія вернікі абодвух абрадаў.

 

17:15 Ніжні зал Чырвонага касцёла – Прэс-канферэнцыя Архібіскупа Кірыла.

 

19:00 Касцёл святых Сымона і Алены – галоўны храм

Святая Імша, якую служаць Апостальскі нунцый у Беларусі  Архібіскуп Клаўдыё Гуджэроцці і Архібіскуп-Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч.

                Казанне прамовіць Архібіскуп Кірыл.

Болей навін