У Гародні прайшла чарговая партыйная школа для актывістаў БХД (фота)
У Гародні 5-6 траўня адбылася чарговая партыйная школа для актывістаў Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі. Удзел у ёй узялі прадстаўнікі ад усіх партыйных суполак БХД у Гарадзенскай вобласці – агулам больш за 30 чалавек.
Падчас навучання адбыліся лекцыі па наступных тэмах: Дзейнасць палітычных партый у Беларусі, планаванне і арганізацыя лакальных акцый, праца ў інтэрнэце і сацыяльных сетках ды напісанне прэс-рэлізаў.
У хуткім часе такія школы прайдуць ва ўсіх абласцях Беларусі.
“Вельмі важна ўжо зараз рыхтавацца да будучых ператварэнняў у краіне на падмурку хрысціянска-дэмакратычных каштоўнасцяў”, – адзначыў адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі.