Бабруйскія актывісты прывялі ў парадак помнік загіблым жаўнерам Другой сусветнай вайны (фота)
8 траўня бабруйскія актывісты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі і іншых мясцовых дэмакратычных партый і арганізацый прывялі ўпарадак помнік воінам Дняпроўскай флатыліі. Помнік, які ўсталяваны ў вёсцы Калініна, быў у запушчаным стане.