Вядомы польскі юрыст будзе абараняць Жукаўца бясплатна

10 мая 2012 16:57  |  Палітыка

11 траўня ў Беластоку пройдзе чарговае судовае паседжанне па справе беларускага палітычнага ўцекача Андрэя Жукаўца. У гэты раз абараняць беларуса будзе прафесар, прарэктар факультэта права і адміністрацыі універсітэта Стэфана Вышынскага ў Варшаве Яраслаў Маеўскі. Вядомы юрыст быў абураны, тым як ідзе разгляд справы Жукаўца, і згадзіўся бясплатна абараняць беларуса.

 

Нагадаем, што прадпрымальнік і былы маладафронтавец, сябар БХД Андрэй Жукавец у Беларусі матэрыяльна падтрымліваў “Малады фронт” і праваабаронцаў. У 1999 годзе Жукавец з’ехаў з Беларусі і папрасіў палітычнага прытулку ў Польшчы. У Беларусі на той час супраць Жукаўца была распачатая крымінальная справа.

 

Беларускі бок дамагаецца выдачы Жукаўца. У Польшчы суд над палітуцекачом цягнецца амаль 12 гадоў. Нагадаем, што Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя выступала са зваротам да ўладаў Польшчы ў справе Андрэя Жукаўца.

Болей навін