У Менску прэзентавалі платформу Народнага байкоту (Фота)

11 мая 2012 12:52  |  Галоўныя навіны

У Менску 11 траўня прадстаўнікі дэмакратычных сілаў прэзентавалі платформу народнага байкоту. Сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі: “Мы разглядаем СМІ як адзін са сродкаў праўдзівай інфармацыі пра “выбары” і правядзенне байкоту. Амаль ва ўсіх буйных гарадах, у кожнай вобласці створаныя штабы Народнаг байкоту. З сённяшняга дня мы пачынаем актыўную кампанію ў інтэрнэце”.

 

Сустаршыня БХД прэзентаваў два інфармацыйныя інтэрнэт-рэсурсы Народнага байкоту – bajkot.info і vybaryby.net. Сайты змяшчаюць інфармацыю пра правядзенне байкоту і прадукцыю, якая можа быць раздрукавана і распаўсюджана сярод грамадзян Беларусі. “Асноўная задача – зрабіць першы крок ад байкоту выбараў да агульнанацыянальнага байкоту. Мы спадзяемся што ў выніку да нас далучацца ўсе дэмакратычныя арганізацыі і большасць дэмакратычных актывістаў”, – сказаў ён.

 

У Віцебску ужо адбыліся два паседжанні байкотнага камітэту. “Ад пачатку да канца мы байкатуем гэтыя выбары. Мы ўжо распаўсюджваем прадукцыю пра байкот выбараў”, – адзначыла віцебская каардынатарка БХД Тацяна Севярынец, прэзентаваўшы варыянт байкотных улётак, распрацаваны віцебскімі актывістамі.

 

“Мы паставілі задачу – размаўляць з людзьмі і пераконваць іх супрацьстаяць і не ісці на выбары. Таксама мы ўдзельнічаем у падрыхтоўцы назірання за “выбарамі”, – адзначыла яна.

 

Прадстаўнікі дэмакратычных рухаў з Магілёва, Вілейкі, Полацка, Віцебска прадставілі сваё бачанне правядзення байкоту і сітуацыю з яго падрыхтоўкай у рэгіёнах. Віктар Івашкевіч адзначыў, што кампанія байкоту ладзіцца без якой-небудзь падтрымкі з боку заходніх краін і структураў, а часта нават насуперак ім, “бо некаторыя з іх гоняць да апошняга кіраўнікоў партый на “выбары”.

 

Віталь Рымашэўскі: “Усе дэмакратычныя арганізацыі згодныя, што ў Беларусі няма свабодных і дэмакратычных выбараў. Гэта пункт які нас усіх яднае. Мы выступаем за больш шчыльнае яднанне дэмакратычных сілаў. Таксама мы будзем праводзіць шчыльную супрацу з кампаніяй “За свабодныя выбары” ”.

 

“Сёння больш спрыяльныя ўмовы чым падчас байкоту 2000 году. Сёння ёсць большая падтрымка байкоту насельніцтвам і іншымі краінамі”, – падкрэсліў Віталь Рымашэўскі.

 

“Людзей, якія збіраюцца байкатаваць выбары, нашмат больш, чым людзей, якія чулі пра кампаніі байкоту. Наша задача данесці да іх палітычны акцэнт”, – адзначыў Віктар Івашкевіч.

 

“Хацеў бы звярнуць увагу, што мэты кампаніі Народны байкот не звязаная наўпрост з выбарамі ў палатку. Гэтыя выбары – адзін з важных этапаў, але асноўная мэта кампаніі – фармаванне адэкватнай палітычнай сілы, якая базуецца на шырокай народнай падтрымцы. Трэба разумець, шгто перамены ў нашай краіне адбудуцца не на гэтаым спектаклі, які зрэжысаваны ўладамі, а толькі на свабодных выбарах і толькі тады, калі беларускі народ гэтага сапраўды захоча. Таму падчас кампаніі Народны байкот мы звяртаемся да людзей, якія хочуць перамен, які гатовыя браць адказнасць за будучыню краіны”, – адзначыў Аляксандар Атрошчанкаў.

 

Таксама 11 траўня прайшоў сход прадстаўнікоў  розных беларускіх дэмакратычных партый і арганізацый з прыблізна 20-і гарадоў Беларусі, якія выступаюць за байкот “выбараў”. Перад удзельнікамі сходу выступіў сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Віталь Рымашэўскі, які распавёў пра сітуацыю з выбарамі ў краіне.

 

“Страх стаў падмуркам і духоўнай існасцю дзеючых уладаў. Байкот так званых выбараў дазволіць зрабіць першы крок у пераадоленні гэтага страху, першы неабходны крок да арганізаванага народнага супраціву”, – адзначыў ён.

 

Пасля гэтага ўдзельнікі сходу абмеркавалі і прынялі платформу Народнага Байкоту, а таксама прэзентавалі сайты кампаніі – bajkot.info і vybaryby.net.  Затым яны абмеркавалі мэты, задачы рэалізацыі Народнага Байкоту, а таксама абмяняліся досведам у яго правядзеніі.

 

ПЛАТФОРМА НАРОДНОГО БОЙКОТА

(проект)

 

  1. Режим, установленный сегодня в Беларуси это – узурпация власти, повсеместное нарушение прав и свобод, бесперспективная экономическая политика, международная изоляция и угроза суверенитету нашей страны.
  2. В таких условиях, попытки оппозиционных сил войти во власть, участвуя в фальсифицируемых режимом выборах, неэффективны и способствуют его укреплению. Переговоры с режимом возможны только после освобождения всех политических заключенных.
  3. Консолидированное давление на режим и протест против беззакония сегодня наиболее эффективный путь к изменению политической и социальной ситуации в Беларуси.
  4. Бойкот выборов и других инициатив власти, направленных на укрепление режима, является законной формой давления граждан на власть.
  5. Активное участие в Народном бойкоте это – акции протеста, информирование и агитация жителей Беларуси средствами печати, интернета и живого общения, наблюдение за ходом, так называемых выборов, защита граждан от произвола властей.
  6. Задачи Народного бойкота: сознательное игнорирование избирателями фальсифицируемых выборов, признание незаконности этих выборов большинством граждан Беларуси и рост рядов активных сторонников демократических перемен.
  7. Главная цель Народного бойкота – добиться свободных и справедливых выборов всех уровней. Выборов без политзаключенных и привилегированных кандидатов. Только свободные выборы вернут власть народу и создадут возможность для выхода нашей страны из политического, экономического и духовного кризиса.
  8. Включайтесь в Народный бойкот! Создавайте комитеты Народного бойкота, распространяйте информацию, участвуйте в наблюдении, ищите единомышленников.

 

Национальный комитет Народного бойкота

 

 

 

Обратившись по этим адресам Вы можете получить информацию и включиться в кампанию:

 

Официальрный сайт байкота: www.vybaryby.net

 

У Менску прэзентавалі платформу Народнага байкоту (Фота)

У Менску прэзентавалі платформу Народнага байкоту (Фота)
У Менску прэзентавалі платформу Народнага байкоту (Фота)
У Менску прэзентавалі платформу Народнага байкоту (Фота)
У Менску прэзентавалі платформу Народнага байкоту (Фота)
У Менску прэзентавалі платформу Народнага байкоту (Фота)
У Менску прэзентавалі платформу Народнага байкоту (Фота)

Болей навін