Пад Бабруйскам прайшла сустрэча сябраў БХД (фота)
Пад Бабруйскам 13 траўня адбылася сустрэча сябраў аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”.
У сустрэчы, якая праходзіла ў нефармальнай абстаноўцы на беразе ракі Бярэзіна, удзельнічалі больш за 20 чалавек – у асноўным новыя сябры БХД, распавяла каардынатарка аргкамітэту па Магілёўскай вобласці Таісія Кабанчук.
Падчас сустрэчы чыталіся вершы Янкі Купалы, адбылася выстава малюнкаў дачкі дэпутаткі ад БХД Жанны Шчарбінінай і гэтак далей. “Сустрэча праходзіла ў сяброўскай атмасферы”, – адзначыла Таісія Кабанчук.