Блогера за сувязі з БХД спрабавалі завербаваць “кадравы афіцэр” і “кадравая прастытутка” (фота)
Беларускага журналіста і блогера Алега Нагорнага спрабавалі завербаваць “кадравыя аіфцэры” неназванага ведамства. Падчас няўдалых спробаў вярбовак яго распытвалі пра стасункі з БХД, а таксама спрабавалі сфабрыкаваць адразу некалькі крымінальных спраў, якія супярэчылі адна адной. Пра абставіны вярбоўкі Алег Нагорны распавёў прэсавай службе БХД.
“Дзве спробы вербоўкі супрацоўнікамі КДБ (як намякалася) на адным тыдні давалося мне перажыць 8-га і 11-га траўня. Першая (увечары 8-га) не ўяўляе з сябе нічога цікавага: падманным шляхам праз дзяўчо, якое хацела пагаварыць пра нешта “нетэлефоннае” – пра нейкія дакуманты, прынадзілі на сустрэчу. Думаў, што гаворка пра жодзінскія грамадскія арганізацыі, у якіх браў некалі ўдзел, і паехаў. Хаця настаяў на сустрэчы не ў прапанаванай кватэры, а на прыпынку грамадскага транспарта. Зусім не доўга былі мы сам-насам з дзяўчынай. Хутка да размовы далучыліся хлопцы «ў цывільным» год 30-ці з афіцэрскай выпраўкай і прагай даведацца пра мае стасункі з БХД. Мне прарочылі добры патэнцыял ў гэтай арганізацыі, калі я буду праяўляць больш актыўнасці, і абяцалі пры гэтым спакойнае жыццё ў абмен на інфармацыю, якую: “не через тебя, так через другого все равно узнаем, но только ты в этом случае пострадаешь, а кто-то другой будет жить и работать спокойно”. Абяцалі ”даже” закрываць вочы на крытычныя артыкулы ў маім блоге. Ад такога “шчасця” ў акуратнай форме адмовіўся. Мне абацалі, што могуць, у такім выпадку, пагаварыць са мной і інакш.
І “пагаварылі”… У пятніцу прама на работу завіталі ўжо іншыя юнакі ў “цывільным”. Прадставіцца адмовіліся, пагаварыць у кабінеце таксама. Павялі ў калідор, дзе паведамілі, што ёсць дзяўчына, якая хоча напісаць заяўленне пра тое, што я выкраў у яе дакументы, і зробіць гэта, калі не атрымаецца дамовіцца “па-добраму”. (Трэба сказаць, што напярэдадні сапраўды з нумара той самай, якая прынадзіла мяне да сустрэчы ішлі смс-паведамленні з абвінавачваннем украдзяжы пашпарта – відаць, рыхтавалі “доказную базу”. Толькі цікава па якім артыкуле?) Я папрарасіў прадставіцца і прама сказаць, што ад мяне патрабуецца, бо інакш не разумею ў чым справа, і не магу нічым памагчы. Далі часу падумаць давечара і сыйшлі.
Асноўная дзея спектакля адбылася увечары. З жалем мінаючы сочныя падрабазнасці, бо трэба берагчы час чытача, скажу толькі, што гэтым разам хлопцы прывезлі капітана міліцыі, ў суправаджэнні якога “запрасілі” для высвятлэння абставінаў ў РАУС Заводскага района сталіцы.
Што ніякіх папераў не будзе, было зразумела адразу, бо замест таго, каб праводзіць следчыя дзеянні па ўсіх правілах, у прыватнасці, да апазнання пацярпелую трымаць далей ад падазраванага, Мяне, насупраць, пасадзілі ў адну машыну з “пацярпелай”. Як я зразумеў, каб запэўніць, што існуе рэальны чалавек, гатовы падаць на мяне рэальнае заяўленне.
У аддзяленні пачалі з “падрыхтоўкі глебы” – капітан і нейкі чалавек ў цывільным, якога прадставілі як майго земляка з Жодзіна (хутчэй за ўсё міліцыянт у званні лейтэнанта) праводзілі допыт як па падручніку, прымяняючы адну з класічных схемаў. Пачалося ласкава і з жаданння “помочь земляку”, а скончылася пагрозамі зламаць жыццё, забяспечыць звальненне з працы і разваліць сям’ю: “Я хоть не писака, но если нужно, могу очень красочно описать жене как ты встречался с проституткой”, – запэўніваў лейтэнанцік, якому верылася. Урэшцэ ён сапраўды патэлефанаваў жонцы. Аднак яна ў мяне таксама няпершы раз замужам,у пераносным значэнні гэтага выслоўя.
Пасля гэтакага «баранавання» мозга, мяне папрасіў пагаварыць сам-насам чалавек “у цывільным”, які паведаміў, што з’яўляецца не мілыцыянтам, аднак “кадравым афіцэрам” іншай структуры… Прыйшлося расчараваць яго сваёў нездагадлівасцю і заявіць, што нічым памагчы не магу. Незадаволены размовай, ён з’ехаў пакінуўшы мяне з міліцыянтамі…
Акт другі. Праваахоўнікі вырашаюць, што абвінавачванне ў выкраданні пашпарта не занадта мяне турбуе, і вырашаюць змяніць яго на абвінавачванее ў згвалатаванні. Я ў адказ падыгрываю — ламаю камедыю, аднак, не “ламаюся”. Адводзяць у суседні пакой, а да сябе запрашаюць “пацярпелую” нібыта для напісання заявы.
Праз нейкі час, праведзены пад наглядам практыканта, з’яўляюцца мае “следчыя”. Становяцца так, каб я мог чуць, і пачынаюць разыгрываць адзін з метадаў ускоснага натхання: гавораць між сабой пра тое, якія жудасныя рэчы дзяўчо піша пра мяне ў заяве. Адчуваю сябе ідыётам, аднак з абраной ролі намагаюся не выходзіць.
Яшчэ некаторы час мяне забаўляў практыкант. Відаць, афіцэры крымінальнай міліцыі спрабавалі сачыніць годны фінал. Аднак “муза” ўжо сыйшла на выходныя і прыйшлося проста адправіць “вора” і “гвалтаўніка” дадому.
На наіўнае пытанне, ці не трэба і мне даць паказанні, штосьці падпісаць, раз на мяне падалі заяўленне, адказалі, што пакуль не трэба: маўляў, яшчэ звяжамся. Узялі толькі на развітанне вусную “падпіску” пра невыязд з Беларусі.
Для “сілавікоў” вынікі наступныя. Вярбоўка правалена. А дзяўчыну-інфарматара, якая спачатку падавалася як прастытутка (калі шантажавалі жонкай), а потым стала “нешалавай” (калі паўстала пытанне пра згвалтаванне), паднеслі як “на талерцы” шырокай грамадскасці. Бо я журналіст і ўмею працаваць з інфармацыяй.
Гэтая “кадравая” “нешалава” і адчайная памагатая КДБ аказалася Кацярынай Ляшкевіч родам з невялікага горада Дзісна. Прыехала ў Мінск. Вучылася ў ПДУ імя М. Танка (па розных крыніцах, ці перайшла з вочнага на завочнае, ці была выключана). Працавала ў дзіцячым садку, пакуль не звольнілі. За што жыве і здымае сёння кватэру на Кабушкіна (88-60) можна толькі здагадвацца…
Знайшоў і яе акаўнты ў сацыяльных сетках:
Калі паважаны чытач пазнаў у гэтай дзяўчыне сваю знаёмую, варта ўспомніць, якія адкрыцці вы сабе пры ёй дазвалялі. А тым, хто можа яшчэ сутыкнуцца з гэтым дзяўчо, хай мая гісторыя стане добрым урокам.
Я, ў сваю чаргу, ўвечары 13 траўня накіраваў заказнымі лістамі заяўленні ў Следчы камітэт, начальніку Заводскага РУУС, ва Упраўленне ўласнай бяспекі МУС і УКДБ па Мінску і Мінскай вобласці. Чакаю перамогі гэтых праваахоўных структураў над бяздарным парушэннем заканадаўства ва ўласных шэрагах. Бо нічога акрамя пастаянных “падставаў” і для свайго начальства такія людзі на пасадах, дзе патрабуецца інтэлект і ініцыятыўнасць прынесці не могуць”.