У Менску зноў затрымалі сябраў БХД і МФ
У кватэру маладафронтаўцаў 14 траўня каля пяці гадзін вечару ўварваліся міліцыянты. Самае цікавае, што ў міліцыя мела свае ключы ад кватэры актывістаў.
У кватэры знаходзілася пяць чалавек. Актывіст Раман Васільеў збіраўся выходзіць з кватэры. У тамбуры ён сутыкнуўся з людзьмі ў цывільм. Яму заламалі рукі і вярнулі ў кватэру. Усіх паклалі на падлогу тварам уніз, пры малейшым супраціўленьні зьбівалі. Праз некаторы час паднялі з падлогі Рамана Васільева і Зьміцера Крэмянецкага і вывелі іх.
Нагадваем, што хлопцы толькі як тры дні на волі пасля адбывання тэрміну за Чарнобыльскі Шлях. Ёсць меркавнне, што хлопцаў затрымалі з-за вывешанага сцяга на Нямізе ў сённяшнюю гадавіну ганебнага рэфірэндума.
Затрыманыя Раман Васільеў, Зміцер Крэмянецкі, Мікалай Дземідзенка.