За два дні ініцыятары руху “Беларусь для Хрыста” наведалі тры гарады: Мёры, Паставы і Віцебск (фота)
Ініцыятары хрысціянскага міжканфесійнага руху “Беларусь для Хрыста” Юлія Фралова, Аляксей Шэін, Уладзімір Гоман распачалі паездкі па гарадах Беларусі. 13 траўня яны наведалі Паставы і Мёры ў Віцебскай вобласці, 14 траўня – Віцебск. У сустрэчах з імі ўжо ўзялі ўдзел некалькі дзясяткаў чалавек: вернікаў, грамадскіх актывістаў ііншых людзей добрай волі.
“Падчас сваіх паездак мы імкнемся заклікаць людзей да малітвы. Мы імкнемся паказаць, што без малітвы, без стварэння супольнага малітоўнага руху значныя змены ў грамадстве і краіне немагчымыя. У гісторыі шмат прыкладаў, калі супольныя малітоўныя рухі прыводзілі да падзення дыктатарскіх рэжымаў і перамогі над злом. Так было ў Філіпінах, Партугаліі і іншых краінах”, – адзначыла Юлія Фралова.
У планах ініцыятараў руху “Беларусь для Хрыста” таксама наведаць такія гарады, як Гародня, Баранавічы, Берасце, Бабруйск, Гомель.