У Берасьці і Віцебску прайшлі акцыі ў гадавіну рэфэрэндуму аб зьмене дзяржаўнай сымболікі (фота)

15 мая 2012 10:41  |  Галоўныя навіны

Берасьцейскія і віцебскія актывісты аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя” і руху “За свабоду” зладзілі акцыі ў гонар палітвязьня Сяргея Каваленкі, прымеркаваныя да ўгодкаў рэфэрэндуму 1995 году, які адмяніў бел-чырвона-белы сьцяг і герб “Пагоня”.

 

У Берасьці ўдзельнікі акцыі прасілі аўтааматараў пачапіць бел-чырвона-белыя стужкі на антэны сваіх аўтамабіляў і такім чынам ушанаваць гістарычныя сымбалі Беларусі.

 

“Кіроўцы з задавальненнем чаплялі БЧБ-стужкі на антэны машын, таксама падыходзілі звычайныя людзі і прасілі такія стужачкі. Прыемна было бачыць, што беларускі народ не забыўся пра нашыя сьвятыя нацыянальны сымбалі і шануе іх. Нагадвалі людзям, што зараз за гэты сьцяг у турме пакутуе Сяргей Каваленка”, – адзначыў берасьцейскі абласны каардынатар БХД Зьміцер Шурхай.

 

“У Віцебску мы чаплялі бел-чырвона-белыя стужкі на дрэвы і слупы, каля дарог, каб яны былі ўсім бачныя”, – паведаміла віцебская абласная каардынатарка БХД Тацяна Севярынец.

 

Апроч таго, актывісты распавядалі мінакам пра забароненую сымболіку і пра лёс Сяргея Каваленкі.

 

У Берасьці і Віцебску прайшлі акцыі ў гадавіну рэфэрэндуму аб зьмене дзяржаўнай сымболікі (фота)У Берасьці і Віцебску прайшлі акцыі ў гадавіну рэфэрэндуму аб зьмене дзяржаўнай сымболікі (фота)У Берасьці і Віцебску прайшлі акцыі ў гадавіну рэфэрэндуму аб зьмене дзяржаўнай сымболікі (фота)У Берасьці і Віцебску прайшлі акцыі ў гадавіну рэфэрэндуму аб зьмене дзяржаўнай сымболікі (фота)У Берасьці і Віцебску прайшлі акцыі ў гадавіну рэфэрэндуму аб зьмене дзяржаўнай сымболікі (фота)У Берасьці і Віцебску прайшлі акцыі ў гадавіну рэфэрэндуму аб зьмене дзяржаўнай сымболікі (фота)

 

Болей навін