Міліцыя распачала паляванне на маладафронтаўцаў

17 мая 2012 09:50  |  Палітыка

Ціхае паляванне на “Малады Фронт” за тры дні ператварылася ў “паляванне на ведзьмаў”, з савецкімі рэпрэсіямі ды вычварэнствамі. Актывістаў хапалі паўсюдна: на вуліцах на вачах мінакоў, урываліся ў кватэры, збівалі ў пастарунках. Юнакі на волі знаходзяцца небольш трох дзён. Падаецца, правасудзьдзе канчаткова страціла кантроль над міліцыянтамі.

У сераду, 16 траўня, у Менску былі затрыманы Уладзімер Яроменак, Павал Сяргей. Нядаўна таксама стала вядома, што а 19-ай гадзіне быў затрыманы Раман Пратасевіч.

 

Актывіст ладзіў акцыю “Горад наш!” недалёка ад Кастрычніцкай плошчы. Пасля замацавання сцягу на будынку, хлапца схапілі людзі ў цывільным. Па дарозе ў РАУС маладафронтаўца моцна збілі. Пад вокам фігнал, левая нага амаль не працуе. Хлопца забраў дахаты бацька а паўначы.

 

На днях прайшлі суды над Зьмітром Крэмянецкім, Міколам Дземіденкам і Раманам Васільевым. Хлопцы атрымалі ад 10 да 12 сутак за вывешаны бел-чырвона-белы сцяг на Нямізе ў гадавіну ганебнага рэферэндума аб змене нацыянальнай сымболікі на савецкую.

Болей навін