“Хрыстос забаронены” ў гістарычнай майстроўні
У чацьвер 17 траўня а 16-00 ў Гістарычнай майстроўні (Сухая, 25) у межах кінаклюбу “Невядомая Беларусь” гісторыка Ігара Кузьняцова адбудзецца паказ і абмеркаваньне дакументальнага фільма “Хрыстос Забаронены”, які распавядае пра супрацьстаяньне савецкай сыстэмы і эвангельскіх вернікаў у БССР. Рэжысёр фільма – былы сустаршыня БХД, сябра Нацыянальнай рады Аляксей Шэін.
Фільм зьмяшчае сьведчаньні хрысьціянаў, якія прайшлі праз савецкія канцлягеры і турмы, інтэрвію зь беларускімі гісторыкамі, а таксама ўнікальную антыхрысьціянскую кінахроніку часоў БССР.
Будзе магчымасьць задаць пытаньні аўтарам і прадстаўнікам здымачнай групы фільма.
Як паведаміў вядоўца кінаклюбу Ігар Кузьняцоў, акрамя фільма “Хрыстост забаронены” адбудзецца таксама прэзэнтацыя новага дакументальнага фільма тэлеканала Белсат “Менскае падполле. Героі і мярзотнікі” пра непажаданыя для савецкага кінаўніцтва антыфашысцкі супраціў у Менску.
На прагляд фільмаў запрашаюцца ўсе, хто цікавіцца несавецкім
поглядам на гісторыю Беларусі XX стагоддзя. Уваход вольны.