Павал Севярынец: урад у выгнанні мусіць узначаліць Пазьняк

17 мая 2012 14:26  |  Палітыка

Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, палітвязень Павел Севярынец пракаментаваў ініцыятыву палкоўніка Уладзіміра Барадача аб стварэнні беларускага апазіцыйнага ўрада ў выгнанні.

 

«Урад у выгнанні (ці за мяжой) магчымы толькі пры выкананні двух пунктаў. 1. Ён павінен паўстаць пры блаславенні Рады БНР. 2. Урад павінен узначаліць Зянон Пазняк. Лепшай кандыдатуры для гэтага я не бачу. Пазняк — гэта правадыр, асабліва ў тыя моманты, калі стаіць пытанні аб жыцці і смерці нацыі і дзяржавы. Ён моцны лідар, хрысціянін. Калі Рада БНР не дасць блаславення, то я б не падтрымліваў такі ўрад».

Болей навін