Архіў выданняў БХД цяпер і на Kamunikat.org

17 мая 2012 18:02  |  БХД

З нядаўняга часу на сайце беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.org (www.kamunikat.org) з’явіліся і выданні Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі.

 

У прыватнасці тут можна знайсці такія выданні, як друкаваны орган БХД “Крыніца” і друкаваны орган гарадзенскай арганізацыі БХД “Крыніца Гарадзенская”.

 

Існуючы з 2000 года партал Kamunikat.org арыентаваны, у асноўным, на збор незалежных беларускіх выданняў, што з’яўляюцца вельмі нізкім тыражом. Ёсць і гістарычныя выданні: кнігі, газеты і часопісы, выдадзеныя ў Беларусі і ў эміграцыі.

 

Большая частка публікацый выстаўлена ў электронным выглядзе ўпершыню. Вы знойдзеце не толькі класікаў беларускай літаратуры, але і авангард.

 

Унікальнасцю гэтай калекцыі з’яўляецца тое, што за апошнія тры гады яна была ўзбагацілася поўны зборам беларускай эміграцыйнай прэсы пасляваеннага перыяду і беларускіх незалежных газет з пачатку 90-х ХХ стагоддзя.

 

Асобнай часткай бібліятэкі з’яўляюцца асабістыя старонкі беларускіх аўтараў, чые кнігі знаходзяцца ў бібліятэцы (http://kamunikat.org/bielaruskija_autary.html), і раздзел “Што новага” (http://kamunikat.org/naviny.html), які дае магчымасць знаёміцца з навінкамі беларускага выдавецкага рынку.

 

Да гэтага часу на сайце сабрана больш за 10 000 беларускіх публікацыяў – кніжак, газэтаў, часопісаў, audio- і video-файляў, а яе рэсурсы ўвесь час пашыраюцца.

Бібліятэка карысная для студэнтаў і выкладчыкаў, вучняў і даследчыкаў. Бібліятэка спрыяе распаўсюду беларускай літаратуры, сягаючы ў самыя аддаленыя кропкі свету. Штодзённа бібліятэку адчыняюць  ад 1500 да 2000 разоў.

Болей навін