Віталь Рымашэўскі: прынятае IIHF рашэнне не пярэчыць еўрапейскім традыцыям

18 мая 2012 14:38  |  Галоўныя навіны

Сустаршыня аргкамітэту па стварэнні Партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Віталь Рымашэўскі пракаментаваў той факт, што Міжнародная федэрацыя хакея зацвердзіла правядзенне ў Менску чэмпіянату свету па хакеі ў 2014 годзе.

 

“Прынятае рашэнне ніяк не пярэчыць еўрапейскім традыцыям, якія ў Еўропе ёсць як станоўчыя, гэтак і адмоўныя. Мы маем шмат прыкладаў з гісторыі, калі спартыўныя спаборніцтвы праводзіліся ў дыктатарскіх краінах. Яскравы таму прыклад – правядзенне Алімпійскіх гульняў у фашысцкай Нямеччыне ў 1936 годзе. Таму сённяшняе рашэнне цалкам адпавядае гістарычнай практыцы і тым каштоўнасцям, якія падзяляе шэраг жыхароў еўрапейскіх краін”, – адзначыў ён.

Болей навін