Зьнік Уладзімер Яроменак!
Юнак мусіў вызваліцца сёньня а 16:00 зь ізалятару па завулку Акрэсьціна ў Менску.
Паплечнікі чакалі яго з 15:00, аднак да 17:00 маладафронтавец не зьявіўся. З 16-ай гадзіны ўсе дзяжурныя паведамлялі, што Яроменак «освободился по времени». Аднак на пытаньне, ці бачылі вы як ён выходзіў, міліцыянт сарамліва маўчаў.
У РУУС Фрунзенскага раёна інфармацыяй пра месцазнаходжаньне Яроменка не валодаюць.
За час чаканьня з двара цэнтра ізаляцыі выяжджала толькі адна машына — легкавая, у ёй Валодзі не было.
Нагадаем, 17 траўня Уладзімеру Яроменку прысудзілі 7 сутак арышту. 22 траўня ў ізалятары Уладзімера наведваў чэкіст і пагражаў: «вы яшчэ доўга ня выйдзеце з сутак!»