У Сыбіры ўшанавалі памяць айцоў Андрэя Цікоты і Адама Станкевіча (Фота)

24 мая 2012 11:36  |  Грамадства

​​22 траўня 2012 году на былых лягерных могілках каля пасёлку Навачунка, на 116-м кілямэтры ад Тайшэту, дзе пахаваны вядомы беларускі рэлігійны і грамадзка-культурны дзеяч, грэка-каталіцкі манах-марыянін, архімандрыт Андрэй Цікота, быў пастаўлены памятны крыж і адслужаная памінальная імша.

23 траўня такія самыя ўрачыстасьці адбыліся на былых лягерных могілках у ваколіцах вёскі Шаўчэнка каля чыгуначнай станцыі Тапарок на 50-м кілямэтры ад Тайшэту, дзе знайшоў вечны спачынак адзін з патрыярхаў беларускага хрысьціянскага руху першай паловы ХХ стагодзьдзя, рэлігійны, палітычны і грамадзка-культурны дзеяч ксёндз Адам Станкевіч.

Ад 19 траўня разам зь беларускім гісторыкам Юрасём Гарбінскім, які выяўляе акалічнасьці і месца сьмерці гэтых вядомых постацяў беларускай гісторыі, пад Тайшэтам знаходзіцца беларускі каталіцкі сьвятар, манах-марыянін Вячаслаў Пялінак (віцэ-пастулятар бэатыфікацыйных працэсаў архімандрытаў Андрэя Цікоты і Фабіяна Абрантовіча), які асьвяціў памятныя крыжы і адслужыў першыя памінальныя службы на месцах пахаваньняў архімандрыта Андрэя Цікоты і ксяндза Адама Станкевіча.

У акцыях ушанаваньня беларускіх пакутнікаў – вязьняў савецкага ГУЛАГу прынялі ўдзел грамадзкасьць, вучнёўская моладзь, прадстаўнікі адміністрацыі з паселішчаў Навачунка і Квіток Тайшэцкага раёну.

 

У Сыбіры ўшанавалі памяць айцоў Андрэя Цікоты і Адама Станкевіча (Фота) У Сыбіры ўшанавалі памяць айцоў Андрэя Цікоты і Адама Станкевіча (Фота) У Сыбіры ўшанавалі памяць айцоў Андрэя Цікоты і Адама Станкевіча (Фота) У Сыбіры ўшанавалі памяць айцоў Андрэя Цікоты і Адама Станкевіча (Фота) У Сыбіры ўшанавалі памяць айцоў Андрэя Цікоты і Адама Станкевіча (Фота) У Сыбіры ўшанавалі памяць айцоў Андрэя Цікоты і Адама Станкевіча (Фота) У Сыбіры ўшанавалі памяць айцоў Андрэя Цікоты і Адама Станкевіча (Фота) У Сыбіры ўшанавалі памяць айцоў Андрэя Цікоты і Адама Станкевіча (Фота)

Фотарэпартаж з сайту catholic.by

 

 


Болей навін